ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЗАГС

Інфармацыя аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за 1 паўгоддзе 2023 года

06/07/2023 09:57

 

Інфармацыя аб рэгістрацыі актаў

грамадзянскага стану за 1 паўгоддзе 2023 года

 

У органы загса Ляхавіцкага раёна паступіла 929 заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, з іх ад прадстаўнікоў зацікаўленых асоб – 31. Па выніках разгляду заяў прынята 1200 адміністрацыйных рашэнняў. Усяго выдадзена 1199 дакумента аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку аддзелам загса – 886, сельвыканкамамі – 313.

У раёне зарэгістравана 34 нараджэнні хлопчыкаў і 36 дзяўчынак. У 18 сем'ях нарадзілася першае дзіця, у 28 – другое, у 19 – трэцяе, у 4 – чацвёртае, у 1 – шостае. Зарэгістравана 1 нараджэнне двайнятаў.

Нараджэнне 3 дзяцей зарэгістравана ў замежных грамадзян з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Казахстан.

Сярэдні ўзрост бацькаў – 30 гадоў, маці – 27 гадоў.

Самыя маладыя бацькі: бацька 18 гадоў і маці – 16 гадоў. Максімальны ўзрост: бацька – 43 гады, маці – 39 гадоў.

Самыя распаўсюджаныя імёны: хлопчыкаў – Іван, Міхаіл, Багдан і Уладзіслаў; дзяўчынак – Варвар, Ангеліна, Дар’я і Марыя.

Рэдкія імёны хлопчыкаў – Стэфан, Радамір, Мірон, Ігнацій;

дзяўчынак – Багдана, Злата, Стэфанія, Фрэя.

Найбольшая колькасць шлюбаў зарэгістравана паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. З замежнымі грамадзянамі зарэгістраваны 1 шлюб (Расійская Федэрацыя).

У шлюб упершыню ўступілі 30 пар, у паўторны шлюб уступілі 10 жаніхоў і 16 нявест. Сярэдні ўзрост жаніхоў 31 год, нявест 29 гадоў. Максімальны ўзрост жаніха 63 гады, нявесты 57 гадоў. Мінімальны ўзрост жаніха 19 гадоў, нявесты 20 гадоў.

Па скасаванні шлюбаў: мінімальная працягласць існавання шлюбу склала 1 год 2 месяцы і 14 дзён, максімальная – 35 гадоў 26 дзён.

Самым маладым грамадзянам, якія скасавалі шлюб, на момант учынення запісу акта споўнілася па 21 году, найбольш старшым: мужчыну – 58 гадоў, жанчыне – 55 гадоў.

Сярэдні ўзрост мужчын і жанчын на момант скасавання шлюбу склаў – 36 гадоў.

Органамі загса раёна накіравана 104 запыты ў органы загса, архівы і дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі да кампетэнцыі якіх датычыцца выдача звестак, неабходных для разгляду заяў, на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно». 12 запытаў накіравана ў кампетэнтныя органы другіх дзяржаў у рамках аказання прававой дапамогі грамадзянам (у рамках міжнародных дагавораў).

Спагнана дзяржаўнай пошліны за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур – 7178 рублёў, платы за аказанне дадатковых платных паслуг – 2208,90 рублёў.

Праведзена 8 урачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу: «залатых», «сярэбраных», «рубінавых», «жамчужных», «фарфоравых» юбілеяў.

У аддзеле загса праведзена 3 семінара–нарады з кіраўнікамі справамі сельвыканкамаў раёна.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі