ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

"Бархім" запусціў абноўлены цэх па выпуску вадкіх мыйных сродкаў

10/02/2024 08:28

 9 лютага, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Бархім" запусціла абноўлены цэх па выпуску вадкіх мыйных сродкаў. З вытворчасцю сёння азнаёміўся намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


"Бархім" з’яўляецца даччынай кампаніяй холдынга "Белрэсурсы". Баранавіцкае прадпрыемства рэалізавала інвестыцыйны праект, уключаны ў пералік "Адзін раён - адзін праект". "Гэты праект дасць магчымасць выпускаць якасную, запатрабаваную як на ўнутраным, так і на знешніх рынках прадукцыю. Мы можам канкурыраваць з імпартнымі таварамі, якія прысутнічаюць на паліцах у сетках. Такім чынам уключаемся ў рэалізацыю праграмы па імпартазамяшчэнні", - сказаў генеральны дырэктар ААТ "Белрэсурсы - кіруючая кампанія холдынга "Белрэсурсы" Павел Семянюк.

На рэалізацыю праекта спатрэбіўся год. У мінулым снежні быў падпісаны акт аб уводзе ў эксплуатацыю цэха пасля правядзення тэхнічнай мадэрнізацыі. "Абсталяванне пастаўлялі беларускія вытворцы. Мы вельмі задаволены: зручна, тэхнічнае выкананне - цудоўнае, - адзначыла дырэктар ААТ "Бархім" Святлана Шляпцова. - Цэх функцыянуе. Мы апрабуем віды ўпакоўкі, тары. Прадукцыя, якая выраблена ў новым цэху, прадстаўлена ўжо ў сетках". Размова ідзе аб вадкіх пральных парашках, гелях. Мадэрнізацыя дала магчымасць прадпрыемству палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі за кошт прымянення новых тэхналогій, а таксама павялічыць аб’ёмы вытворчасці.

Ігар Петрышэнка, знаёмячыся з работай прадпрыемства, заклікаў адшукваць рэзервы для больш актыўнага пашырэння сваёй прадукцыі. Акрамя беларускага рынку прадпрыемства робіць захады для нарошчвання экспарту. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне паставак сінтэтычных мыйных сродкаў у Кітай. Баранавіцкія вытворцы маюць намер прадаўжаць далейшую мадэрнізацыю.

"Перспектывы вялікія. Мы прапрацоўваем развіццё "Бархіма". Думаю, у бліжэйшыя некалькі гадоў у нас будзе яшчэ адзін інвестпраект", - дадала Святлана Шляпцова.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі