ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

РАННІЯ ЯРАВЫЯ ЗБОЖЖАВЫЯ І ЗЕРНЕБАБОВЫЯ Ў БЕЛАРУСІ ПАСЕЯНЫ АМАЛЬ НА 23 ПРАЦЭНТАХ ПЛОШЧАЎ

28/03/2024 11:53

 28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 22,8 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 156,6 тыс. га - гэта 6,78 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 141 тыс. га, што складае 22,6 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 53,3 тыс. га, Віцебскай - 3,99 тыс. га, Гомельскай - 17 тыс. га, Гродзенскай - 36,2 тыс. га, Мінскай - 22,6 тыс. га, Магілёўскай - 7,97 тыс. га.

Аднагадовыя травы пасеяны на 14,7 тыс. га плошчаў, што складае 8,23 працэнта ад плана. Таксама аграрыі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 0,87 тыс. га - гэта 1,74 працэнта ад плана.

Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 300,9 тыс. га - гэта 48,3 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,34 млн га (87,8 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне - 355,7 тыс. га (82,8 працэнта да плана), шматгадовыя травы на раллі - 171,2 тыс. га (18,6 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 188,6 тыс. га (15 працэнтаў да плана).-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі