Кіраўнік спраў райвыканкама
тэлефон: (+375 1633) 6-00-00
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
У 1995 годзе закончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС Рэспублікі Беларусь, у 2002 г. – Акадэмію грамадзянскай абароны МНС Расіі, а ў 2022 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1995 па 1998 працаваў намеснікам начальніка па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні ваенізаванай пажарнай часткі п.Жамчужны атрада ваенізаванай пажарнай службы г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Брэсцкага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь.
З 1998 па 2000 год працаваў на розных пасадах атрада ваенізаванай пажарнай службы г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Брэсцкага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МНС Рэспублікі Беларусь.
З 2002 па 2003 год працаваў у арганізацыйна-аналітычным аддзеле Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
З 2003 па 2013 год – намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
З 2013 па 2019 год - начальнік Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
З 2019 па 2024 год выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
У 2024 годзе прызначаны на пасаду кіраўніка справамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Ажыццяўляе кіраўніцтва адміністратыўна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама, агульнае кіраўніцтва структурнымі падраздзяленнямі апарата райвыканкама.
Курыруе пытанні:
- Планавання работы райвыканкама, кантроль за выкананнем плана работы райвыканкама;
- Каардынацыі работы апарата, структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях выканання Рэгламентаў работы і правіл унутранага працоўнага распарадку;
- Арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння паседжанняў выканкама, сесій, апаратных нарад і раённых мерапрыемстваў, прыёма дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады);
- Своечасовага прадстаўлення матэрыялаў, уносімых на паседжанне райвыканкама, іх якасці;
- Арганізацыі кантролю за выкананнем дакументаў, выкананнем рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, распараджэнняў і паручэнняў старшынь аблвыканкама і райвыканкама;
- Арганізацыі справаводства, забеспячэнне захоўвання і ўліку дакументаў;
- Арганізацыі разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб накіраваных у райвыканкам;
- Каардынацыі дзейнасці службы «адно акно»;
- Арганізацыі асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб;
- Каардынацыі работы апарата, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама па пытаннях вядзення справаводства па дакументах абмежаванага распаўсюджання;
- Архіўнай справы ў структурных падраздзяленнях райвыканкама;
- інфарматызацыі;
- забеспячэння жыллёва-бытавых умоў кіраўніцтва райвыканкама;
- транспартнага абслугоўвання апарата райвыканкама;
- матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама;
- утрымання і аховы будынка райвыканкама;
- арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, звязаных з прыёмам дэлегацый, у тым ліку замежных;
- забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі;
- правядзенне мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы ў падведамасных арганізацыях;
- узаемадзеянне з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па забеспячэнню выканання мабілізацыйных планаў на тэрыторыі раёна ў сваёй сферы дзейнасці.
Узначальвае камісіі, саветы, рабочыя і мабільныя групы, ствараемыя па рашэнню райвыканкама, распараджэнню старшыні райвыканкама.
Узаемадзейнічае з дзяржаўнай установай «Ляхавіцкі раённы архіў».
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- юрыдычнага аддзела;
- сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
- аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
- службы «адно акно»;
- аддзялення па забеспячэнню дзейнасці і тэхнічнаму абслугоўванню райвыканкама.