Приветственное сообщение
Дарагія
сябры! Паважаныя жыхары і госці горада і раёна!
З радасцю і
гонарам вітаю вас на сайце Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Кожны
куток, кожная вуліца, кожнае сэрца ў нашым раёне па-свойму ўнікальныя і
заслугоўваюць быць пачутымі.
Сёння ў нас
паспяхова развіваецца сельская гаспадарка, ёсць добрыя вынікі ў прамысловасці,
поспехі ў будаўнічай галіне, дынаміка ў развіцці ўласціва ўсім, без выключэння,
галінам сацыяльнай сферы.
Галоўны наш
гонар-працаўнікі самых розных прафесій, якія ўносяць неацэнны ўклад у развіццё
рэгіёна.
Якім будзе
заўтрашні дзень-залежыць толькі ад нас. Мы павінны захаваць лепшыя чалавечыя
якасці, зберагчы створаны многімі пакаленнямі ляхавічан трывалы падмурак
дабрабыту і адзінства. Час выбраў нас!
Ад усёй душы
запрашаем Вас адкрыць для сябе наш гасцінны край, палюбіць і захаваць яго ў
сваім сэрцы, атрымаць асалоду ад бязмежных лясоўі раскошных палёў,
спазнаць ветлівасць і гасціннасць людзей, якія на працягу многіх стагоддзяў у
міры і згодзе жывуць і працуюць на гэтай зямлі.
З павагай, Старшыня Ляхавіцкага
райвыканкама Мікалай Мароз