6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэст прыме адкрытае першынство Беларусі па плаванні з 7 па 10 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі плавання.
"Брэсцкі
абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту з 7 па 10
лютага прыме адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па плаванні. У
стартах прымуць удзел больш за 300 юніёраў і юніёрак. На турніры
выступяць зборныя каманды абласцей Беларусі, Мінска, а таксама
Казахстана", - адзначылі ў федэрацыі.
Да спаборніцтваў
дапускаюцца плыўцы з узроўнем кваліфікацыі не ніжэйшым за першы
спартыўны разрад. Спаборніцтвы пройдуць з папярэднімі, паўфінальнымі
(для дыстанцый 50 м) і фінальнымі заплывамі.
У федэрацыі таксама
звярнулі ўвагу на тое, што спаборніцтвы з’яўляюцца адборачнымі для
ўдзелу ў першынстве Расійскай Федэрацыі, якое адбудзецца 8-12 ліпеня ў
Обнінску.-0-