ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Кадры, рамонт і новыя падыходы ў харчаванні. Петрышэнка ў Пінску азнаёміўся з падрыхтоўкай да навучальнага года

08/08/2024 16:11
Фота газеты "Пiнскi веснiк"

8 жніўня, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага гарвыканкама. Цэнтральнае пытанне - падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу, што нельга дапускаць, каб нейкія работы выконваліся аўральна. Да падрыхтоўкі да 1 верасня трэба падыходзіць планамерна: алгарытм выпрацаваны, ёсць фінансаванне і дапамога ад мясцовых органаў улады. "Прадметная, канкрэтная размова: ступень гатоўнасці кожнай навучальнай установы да новага навучальнага года з дакладам з месца кожнага кіраўніка навучальнай установы - дзе, што, у якой стадыі. Асобныя далажылі, што ўжо атрыманы адпаведныя пашпарты гатоўнасці", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Намесніка прэм'ер-міністра праінфармавалі, што былі ліквідаваны недахопы, якія раней выявілі маніторынгавыя групы. Агучаны аператыўныя даныя па капітальных рамонтах, калі работы будуць завершаны і школы будуць цалкам гатовы да новага навучальнага года. Таксама сваю ацэнку па гэтым пытанні далі прадстаўнікі розных службаў, у тым ліку санітарна-эпідэміялагічнай, пракуратуры, МНС, МУС.

Падрабязна ў час пасяджэння спыніліся на новых прынцыпах арганізацыі школьнага харчавання. З 1 верасня яны будуць укаранёны ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі Пінска. "З мінулага года на падставе вынікаў пілотнага праекта ў большай частцы школ краіны ўкаранілі новыя тэхналагічныя карты. Дааснасцілі абсталяваннем у бягучым годзе. З 1 верасня цалкам усе нашы школы пераходзяць на новыя ўмовы", - сказаў Ігар Петрышэнка. Ён звярнуў увагу на ўкамплектаванне кадрамі, нацэліў на тое, каб у харчаблоках працаваў кваліфікаваны персанал.

Праводзіцца перанавучанне спецыялістаў для работы па новых прынцыпах. "Плюс дадаткова праводзіцца работа па прыёме залікаў у повараў, іншага персаналу, па неабходнасці дакладнага выканання тэхналагічных карт, якія мы выпрацавалі і якія пастаянна ўдасканальваем, атрымліваючы зваротную сувязь ад настаўнікаў, нашых дзяцей і бацькоў. Гэта важны элемент сувязі", - рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.

У Пінску з 1 верасня расчыняць свае дзверы 56 устаноў адукацыі. Папярэдне, у школах і гімназіях горада будуць займацца амаль 17,4 тыс. чалавек. Плануецца, што дашкольныя ўстановы будуць наведваць больш за 6,2 тыс. выхаванцаў.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі