26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе
1284 мясцовыя саветы дэпутатаў сфарміраваны ў правамоцным складзе. Аб
гэтым паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на
прэс-канферэнцыі аб папярэдніх выніках выбараў дэпутатаў у адзіны дзень
галасавання ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паводле папярэдніх вынікаў выбараў,
усе 1284 мясцовыя саветы дэпутатаў сфарміраваны ў правамоцным складзе. З
іх 6 абласных і Мінскі гарадскі саветы, 118 раённых, 10 гарадскіх
гарадоў абласнога падпарадкавання, 14 гарадскіх гарадоў раённага
падпарадкавання, 8 пасялковых, 1127 сельскіх", - сказаў Ігар Карпенка.
Старшыня ЦВК дадаў, што выбарчая
кампанія прайшла ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам і каляндарным
планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні
адзінага дня галасавання.-0-