ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Лукашэнка: фестываль "Белая вежа" стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі

11/09/2026 08:57

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям XXX Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час свайго існавання форум стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі і месцам сустрэчы таленавітых майстроў сцэны з розных краін свету", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія тэатральныя работы і арыгінальныя рэжысёрскія рашэнні кожны год адкрываюць бязмежныя магчымасці для творчага дыялогу, дораць незабыўныя ўражанні і дапамагаюць па-новаму адчуць вялікую сілу мастацтва.

"Упэўнены, што юбілейная "Белая вежа" знойдзе шырокі водгук у сэрцах гледачоў, напоўніць залы шчырымі эмоцыямі і заслужанымі апладысментамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, арганізатарам і гасцям тэатральнага фестывалю моцнага здароўя, поспехаў, натхнення і ўдзячнай публікі.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі