Культурна-адукацыйная патрыятычная акцыя "Поезд Памяці" стартуе 22
чэрвеня ў Брэсце. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі
Аляксандр Кадлубай на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па
культуры, навуцы і адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Патрыятычная
акцыя "Поезд Памяці" з 2021 года стала наглядным урокам гісторыі для
маладога пакалення. Улічваючы паспяховы вопыт і значны выхаваўчы
патэнцыял праекта, прынята рашэнне аб яго штогадовым правядзенні. У
гэтым годзе акцыя пройдзе з 20 чэрвеня па 7 ліпеня, урачысты старт
адбудзецца 22 чэрвеня ў Брэсце. Удзельнікі акцыі ад нашай краіны будуць
вызначаны ў адпаведнасці з рэспубліканскім конкурсам "Я патрыёт сваёй
краіны", - расказаў Аляксандр Кадлубай.
Як паведамлялася, у
мінулым годзе ў патрыятычным праекце акрамя дзяцей з Беларусі і Расіі
прымалі ўдзел прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі. У гэтым годзе
плануецца падключыць Азербайджан. Акрамя таго, вядзецца работа з
Казахстанам і Узбекістанам.