ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Перыяд перадвыбарнай агітацыі стартаваў у Беларусі

31/01/2024 11:57

 

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перыяд перадвыбарнай агітацыі стартаваў сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Агітацыя будзе праходзіць да 24 лютага ўключна. У адзіны дзень галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага, агітацыя забаронена заканадаўствам.

Агітацыя можа праводзіцца ў форме сходаў, пікетаў, мітынгаў у паведамляльным парадку, сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, вырабу друкаваных агітацыйных матэрыялаў і іншых.

Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі