Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за 2023
год склала 8,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 7 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.
Дэбіторская
запазычанасць на 1 студзеня 2024 года склала Br66,9 млрд, у тым ліку
пратэрмінаваная - Br8,9 млрд, або 13,4 працэнта ад агульнага аб'ёму
дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на гэту ж
дату склала Br80,3 млрд,у тым ліку пратэрмінаваная - Br9,7 млрд, або
12,1 працэнта ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
Даныя
аб фінансавых выніках работы арганізацый прыводзяцца без уліку банкаў,
нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, Банка развіцця, страхавых
арганізацый, бюджэтных арганізацый, мікраарганізацый і малых арганізацый
без ведамаснай падпарадкаванасці.