27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, лічыцца, што выбары Прэзідэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
"Паводле папярэдніх даных, у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, былі ўключаны 6 903 994 выбаршчыкі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі, што склала 85,7 працэнта грамадзян, уключаных у спісы, прынялі ўдзел - 5 916 195 выбаршчыкаў, або 85,69 працэнта. Такім чынам, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся", - адзначыў Ігар Карпенка.-0-