У Ляхавіцкім раёне працягваецца работа па легалізацыі самавольна
занятых зямельных участкаў. Механізм так званай «зямельнай амністыі», які
дазваляе грамадзянам узаконіць самавольна занятыя ўчасткі і размешчаныя на іх
пабудовы, падоўжаны да 1 студзеня 2028 года. Гэта дае дадатковы час тым,
хто яшчэ не паспеў аформіць свае правы.
Па
выніках інвентарызацыі, праведзенай у 2022 годзе праектным інстытутам
«Брэстгіпразем», на тэрыторыі раёна выяўлена
874 зямельныя ўчасткі з прыкметамі самавольнага заняцця, у тым ліку 288
участкаў у Ляхавічах, 586 – па раёне.
Райвыканкам прыняў 111 рашэнняў па легалізацыі самавольна занятых
зямельных участкаў і іх частак. Дзякуючы гэтаму ў мясцовыя бюджэты
паступіла 143,9 тысячы рублёў.
На
сённяшні дзень 44 заявы фізічных і юрыдычных асоб знаходзяцца ў рабоце:
пададзены заявы, вырабляюцца неабходныя матэрыялы ў арганізацыях па
землеўпарадкаванні, мясцовымі выканаўчымі камітэтамі прымаюцца адпаведныя
рашэнні.
Вынікам інвентарызацыі стала вызваленне зямельных участкаў, якія выкарыстоўваліся
з парушэннем заканадаўства. 192 зямельныя ўчасткі вызвалены і вернуты
ў склад населеных пунктаў. У далейшым яны будуць прадастаўлены ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.
Акрамя таго, у дачыненні да 337 фактаў самавольнага заняцця
зямельных участкаў у падатковыя органы накіраваны звесткі для вылічэння і
аплаты зямельнага падатку.
У
адпаведнасці з часткай восьмай пункта 2 артыкула 3 Закона Рэспуб-
лікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 года № 195-З «Аб змяненні кодэксаў»,
грамадзяне, у дачыненні да зямельных участкаў якіх пацверджаны факты
самавольнага заняцця, маюць права да 1 студзеня 2028 года падаць
заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт аб прадастаўленні самавольна занятага
зямельнага ўчастка.
Самавольна
заняты зямельны ўчастак пры размяшчэнні на ім самавольнай пабудовы цалкам або
часткова можа быць прадастаў-
лены (легалізаваны) пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў. Захаванне
ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага збудавання не цягне за сабой
істотных парушэнняў горадабудаўнічых і буданічых нормаў і правілаў. Таксама
маецца згода сумежных землекарыстальнікаў (землекарыстальнікаў занятага
ўчастка або яго часткі) на захаванне ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага
збудавання і змяненне межаў зямельных участкаў. Мае значэнне і адсутнасць
судовых спрэчак – адсутнасць на разглядзе ў судзе спрэчак у дачыненні да
аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка, а таксама
адсутнасць нявыкананай судовай пастановы (выканаўчага дакумента), якая
абавязвае правесці пэўныя дзеянні ў дачыненні да аб’екта самавольнага
будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка. Адна з умоў – і ўнясенне аплаты ў
мясцовы
бюджэт за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка або
яго часткі.
У
адпаведнасці з законам, у выпадку незвароту грамадзян з заявай аб прыняцці
рашэння па легалізацыі самавольна занятага зямельнага ўчастка і самавольнага
будаўніцтва ў тэрмін да 1 студзеня 2028 года рашэнні ў дачыненні да такіх
аб’ектаў прымаюцца ў адпаведнасці з палажэннямі Грамадзянскага кодэкса
Рэспублікі Беларусь. Гэта азначае, што зямельны ўчастак падлягае вяртанню ў
склад адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а самавольнае будаўніцтва – зносу
за кошт парушальніка.
Не
адкладвайце вырашэнне пытання – скарыстайцеся магчымасцю ўзаконіць свае правы
на зямлю ва ўстаноўленым парадку да 1 студзеня 2028 года.
Па
ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй самавольна занятых зямельных участкаў,
неабходна звяртацца ў аддзел землеўпарадкавання райвыканкама па адрасе:
г. Ляхавічы, плошча Леніна, 3 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да
13.00 і з 14.00 да 17.00. Кабінеты: 101, 102. Тэлефоны для
даведак: 6-01-37,
2-18-08.
Наталля КРЫМСКАЯ, начальнік аддзела
землеўпарадкавання
райвыканкама.