Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // АДНО АКНО // Асноўная мэта службы "Адно акно"

Асноўная мэта службы "Адно акно"

Кіраўніцтва арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў Стыкуць Уладзімір Уладзіміравіч

Асноўнай мэтай службы "Адно акно" Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы паступлення заяў зацікаўленых асоб для правядзення адміністрацыйных працэдур і прыняцця адміністрацыйных рашэнняў у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур,  зацверджаных пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 «Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз  службу «адно акно».

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ  (ФУНКЦЫI) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"

• забеспячэнне рэалізацыі дэкларатыўнага прынцыпу "адно акно" пры падачы заяў зацікаўленых асоб для рэалізацыі адміністрацыйных працэдур;

• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы  зацікаўленымі асобамі заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення  адміністрацыйных працэдур;

• выдача адміністрацыйных рашэнняў;

• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём  заяў  зацікаўленых асоб па рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з:

пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па заявах грамадзян ”;

адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання"