У мінулым годзе 253 жыхары Ляхавіччыны адпачылі ў санаторыях,
прафілакторыях Беларусі
Папулярныя санаторыі і ў жыхароў Ляхавіччыны. Так, у мінулым годзе
253 нашыя землякі (з якіх 80 – дзеці) паправілі сваё здароўе, адпачылі,
набраліся сіл у санаторыях, прафілакторыях. За 2024 год санаторна-курортнае
лячэнне прайшлі 67 працуючых жыхароў раёна, 84 ветэраны працы, 33 інваліды І і
ІІ групы.
Асноўнымі дакументамі, якія вызначаюць сацыяльныя гарантыі на атрыманне
санаторна-курортнага лячэння, з’яўляюцца Закон «Аб дзяржаўных сацыяльных
ільготах для асобных катэгорый грамадзян» і Указ № 343 «Аб санаторна-курортным
лячэнні і аздараўленні насельніцтва».
З 1 студзеня 2024 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 343
ад 02.11.2023,
накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі санаторна-курорт-нага лячэння і
аздараўлення насельніцтва. Змяненні ў тым ліку закранулі перыядычнасць
атрымання пуцёвак у здраўніцы. Працуючым грама-дзянам ільготная пуцёўка цяпер
прадастаўляецца не часцей за адзін раз у чатыры гады, а непрацуючым ветэранам працы, пенсіянерам з
ліку ваеннаслужачых і атрымліваючых пенсію за выслугу гадоў, непрацуючым
інвалідам ІІІ групы –
не часцей за адзін раз у тры гады. Непрацуючыя інваліды І і ІІ групы могуць
прэтэндаваць на атрыманне пуцёўкі адзін раз у два гады. А вось для інвалідаў І
і ІІ групы па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадугледжана штогадовае
аздараўленне ў санаторыях па жаданні грамадзяніна. Гэтыя правілы не тычацца
тых, хто поўнасцю аплачвае кошт пуцёўкі ў санаторыі.
Чарговае змяненне тычыцца тэрмінаў лячэння і аздараўлення за кошт бюджэтных
сродкаў. Яны зменшыліся і складаюць цяпер: для грамадзян, старэйшых за 18
гадоў, – не больш за 15 сутак, для дзяцей і дзяцей з бацькамі – не больш за 18
сутак,
столькі ж прадугледжана і для аздараўлення дзяцей у санаторыях. Для дзяцей,
якіх накіравалі на аздараўленне ў складзе арганізаваных груп, – да аднаго
месяца, але не менш за 21 суткі.
Яшчэ адна навацыя: лячыцца ў санаторыях можна менавіта па профілі, які ўказаны
ў медыцынскай даведцы.
Змяніліся і адрасы, па якіх можна атрымаць пуцёўку. Усё залежыць ад таго, ці
плаціць грамадзянін узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у якой
арганізацыі працуе, ці атрымлівае пенсію. Грама-дзянам, за каго работадаўца
аплачвае ўзносы ў ФСАН, іх дзецям, а таксама работнікам, якія знаходзяцца ў
водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, пуцёўкі выдаюцца па
месцы работы, ваеннаслужачым, іх дзецям – па месцы ваеннай службы. Тым, хто
атрымлівае прафесійную,
сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю на дзённых аддзяленнях, а таксама
дзецям студэнтаў і навучэнцаў можна атрымаць пуцёўку на аздараўленне па месцы
вучобы.
Акрамя таго, пуцёўкі выдаюцца па рашэнні прадстаўніцтва па аздараўленні і
санаторна-курортным лячэнні па месцы жыхарства грамадзяніна. Пры гэтым ёсць
розныя катэгорыі грамадзян, якім прадстаўніцтва выдае пуцёўкі ў пазачарговым,
першачарговым і звычайным парадку. Сюды могуць звяртацца непрацуючыя інваліды І
і ІІ групы, грамадзяне, якія самастойна аплачваюць узносы ў ФСАН, непрацуючыя
ветэраны працы і інваліды ІІ групы. Удакладню, статус ветэрана працы
атрымліваюць грама-
дзяне, якія маюць стаж работы ці службы не менш за 30 гадоў – у мужчын, 25
гадоў – у жанчын, і дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Грамадзяне павінны прадаставіць у камісію ці прадстаўніцтва па аздараўленні
пісьмовую заяву на прадастаўленне пуцёўкі, а таксама даведку аб стане здароўя.
Акрамя таго, грамадзяне, якія маюць права на бясплатнае лячэнне ў санаторыі,
павінны мець і дакумент, што пацвярджае права бясплатнага атрымання пуцёўкі.
Асобы, якія самастойна аплачваюць узносы ў ФСАН, абавязаны прадаставіць
інфармацыю, што ўтрымліваецца на індывідуальным асабовым рахунку застрахаванага
грамадзяніна.
Дарэчы, месца аплаты пуцёўкі, у тым ліку частковай, залежыць ад таго, куды
звяртаецца чалавек за атрыманнем –
у камісію па месцы працы ці прадстаўніцтва. У першым выпадку, аплата
праводзіцца ў касу арганізацыі, у другім – пераліч-ваецца ў рэспубліканскі
бюджэт з указаннем віду плацяжу.
Пуцёўка выдаецца не раней, чым за адзін месяц да заезду ў санаторый.
Атрымальнік пуцёўкі, які часткова яе аплачвае, прадастаўляе дакумент аб
плацяжы. Акрамя таго, варта ўпэўніцца, што пуцёўка правільна аформлена: у ёй
абавязкова ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, месца яго
працы ці вучобы, пуцёўка павінна быць падпісана членам камісіі ці спецыяліста
прадстаўніцтва і заверана пячаткай. Усё гэта для таго, каб
не азмрочыць адпачынак.
Па ўсіх відах пуцёвак устаноў-лены разліковы час – заезд з 12 гадзін першага
дня пуцёўкі з прадастаўленнем першай паслугі – «абед», выезд – да 10 гадзін
апошняга дня пуцёўкі з прадастаўленнем апошняй паслугі «сняданак».
Валянціна ЮРЛЕВІЧ, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Брэсцкага
абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні і санаторна-курортным
лячэнні насельніцтва Ляхавіцкага раёна.