4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы ў 2023 годзе сталі
пастаўляць у Кітай тавары па 134 новых пазіцыях. Аб гэтым у інтэрв'ю
тэлеканалу АНТ расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі
Аляксандр Чарвякоў,
паведамляе БЕЛТА.У
структуры экспарту лідзіруе прадукцыя хімічных вытворчасцей: розныя
віды мінеральных угнаенняў, поліаміды. Другое месца ў топе займаюць
прадукты харчавання (малочка, прадукцыя жывёлагадоўлі, рапсавы алей і
інш), трэцяе - прадукцыя дрэваапрацоўкі. "Гэта тры асноўныя галіновыя
флагманы, прадукцыя якіх карыстаецца найбольшым попытам", - адзначыў
пасол.
Мінулы год для айчынных прадпрыемстваў склаўся ўдачна. "Мы
пастаўлялі на кітайскі рынак больш як 330 таварных пазіцый (экспарт
сфарміраваны 332 таварнымі пазіцыямі), - адзначыў Аляксандр Чарвякоў. -
Толькі ў мінулым годзе ўвялі 134 новыя таварныя пазіцыі. Гэта мясныя
кансервы, пачалі пастаўляць марожанае, пшанічную муку, сухое бульбяное
пюрэ. Пастаўляем пад'ёмныя машыны, таксама кармы для жывёл і гэтак
далей".
Разам з тым, паводле слоў Аляксандра Чарвякова, увайсці
на кітайскі рынак складана для любога вытворцы, што абумоўлена
дастаткова вялікай канкурэнцыяй. "Там прысутнічаюць кампаніі з усяго
свету і вельмі высокія патрабаванні з боку кітайскіх пакупнікоў.
Прадукцыя павінна прыходзіць на кітайскі рынак вельмі высокай якасці па
прымальнай цане", - дадаў пасол.
Аляксандр Чарвякоў. Скрыншот відэа тэлеканала АНТ
Па
выніках года экспарт беларускіх тавараў склаў $1,6 млрд, што на 20
працэнтаў больш, чым у 2022 годзе. "І ўрад Беларусі, і нашы
прадпрыемствы сістэмна цяпер працуюць на кітайскім рынку, павялічваюцца
продажы. Але экспартны патэнцыял значна вышэйшы", - адзначыў Аляксандр
Чарвякоў.
Таксама ён пракаменціраваў розніцу ў статыстыцы
тавараабароту з боку Беларусі і Кітая. Абедзве лічбы правільныя.
"Розніца паміж статыстыкай беларускай і кітайскай заключаецца ў розных
методыках, падыходах і часе ўліку, - сказаў пасол. - Прывяду прыклад. З
Кітая, дапусцім, груз адгружаецца ў сярэдзіне снежня. Ён пападае ў
кітайскі экспарт, але прыходзіць да нас ужо ў лютым - і ў нас ён у
статыстыцы наступнага года. Гэта разбежка была заўсёды".
Акрамя
таго, Аляксандр Чарвякоў паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне па
стварэнні культурнага цэнтра Беларусі ў Пекіне. "Гэта дасць нам зусім
іншыя перавагі, таму што работа будзе адбывацца пастаянна", - адначыў
ён, дадаўшы, што ў мінулым годзе ў сталіцы Кітая адкрыўся рэстаран
беларускай кухні.
У планах на 2024 год - правесці маштабны
эканамічны форум з удзелам рэгіёнаў Кітая і Беларусі ў Мінску, іншыя
цікавыя мерапрыемствы і візіты. "Не хацелася б апярэджваць падзеі, але
2024 год будзе не менш насычаны, чым мінулы", - сказаў Аляксандр
Чарвякоў.-0-