Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Гарады Брэсцкай вобласці заключаць пагадненні аб пабрацімстве на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

24/06/2026 16:06

24 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Гарады Брэсцкай вобласці заключаць новыя пагадненні аб пабрацімстве на XIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.

Дэлегацыю паўднёва-заходняга рэгіёна Беларусі на Форуме ўзначаліць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Насычаная праграма ў тым ліку прадугледжвае падпісанне двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, намечана заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых сферах паміж Брэсцкім аблвыканкамам і ўрадам Маскоўскай вобласці. Узгодняць план мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні на 2026-2028 гады Брэсцкі аблвыканкам і Адміністрацыя Астраханскай вобласці.

"Новыя пабрацімскія пагадненні таксама замацуюць Брэст, Баранавічы і Пінск. Акрамя таго, запланавана падпісанне цэлага пакета дакументаў з удзелам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, - расказалі ў прэс-службе. - У рамках двухбаковага супрацоўніцтва суб'екты гаспадарання падпішуць камерцыйныя кантракты на суму, якая перавышае 1 млрд расійскіх рублёў".

У час падрыхтоўкі да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі суб'екты гаспадарання Брэсцкай вобласці за студзень - май бягучага года заключылі экспартныя камерцыйныя кантракты на значную суму.-0-