Падрыхтоўка школ да пачатку новага навучальнага года будзе праходзіць
інакш, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на падагульняючай
калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама,
перадае карэспандэнт БЕЛТА."Па
даручэнні кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе яна (падрыхтоўка школ да
пачатку новага навучальнага года. - Заўвага БЕЛТА) пройдзе па-новаму.
Фактычна ўжо ў красавіку кожная школа будзе мець акт стану. Пасля гэтага
ў кожнай школы будзе магчымасць разам з раённымі выканаўчымі камітэтамі
правесці ўсю неабходную падрыхтоўчую работу, каб у жніўні падпісаць
пашпарт гатоўнасці. У склад гэтых камісій увойдуць прадстаўнікі ўсіх
структур, якія гарантуюць бяспеку нашых дзяцей у школах", - сказаў
Андрэй Іванец.
Ён выказаў упэўненасць, што такі своечасовы
алгарытм маніторынгу стану школ забяспечыць на самым высокім узроўні іх
гатоўнасць да 1 верасня.