10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На публічнай кадастравай карце абноўлены інфармацыйны слой "Цытадэлі мужнасці", які дапоўнілі шэсць беларускіх гарадоў,
паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ нумар 144 "Аб узнагароджанні вымпелам" за мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Вымпелам узнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, - Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
Гэтыя гарады былі нанесены на інфармацыйны слой "Цытадэлі мужнасці" публічнай кадастравай карты, які цяпер змяшчае інфармацыю аб 42 населеных пунктах нашай краіны.-0-