Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

ЛУКАШЭНКА: АСНОЎНЫ ЗАКОН ШМАТ У ЧЫМ ВЫЗНАЧАЕ ХОД НАШАЙ ГІСТОРЫІ

15/03/2024 16:03
 15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян".

"Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву. А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас правільнымі арыенцірамі, што дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню".

Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што выкананне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс Айчыны будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю нашай дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі

Дарагія суайчыннікі!

Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі.

Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян.

Голас народа, аддадзены за пераемнасць лепшых традыцый мінулай эпохі, стаў залогам захавання міру і згоды ў грамадстве. Беспрэцэдэнтны давер грамадзян Беларусі палітычнай сістэме даў магчымасць пабудаваць стабільную і незалежную дзяржаву.

А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас правільнымі арыенцірамі, што дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню.

Сімвалічна, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.

Упэўнены, выкананне канстытуцыйных норм і прынцыпаў, адказнасць кожнага беларуса за лёс Айчыны будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю нашай дзяржавы.

Са святам! З Днём Канстытуцыі!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

15 сакавіка 2024 г.