Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

01/03/2024 12:03
 
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 лютага падпісаў указ нумар 75 аб устанаўленні юбілейнага медаля "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На правым баку размешчана фігура радавога Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў летнім абмундзіраванні з пісталетам-кулямётам Шпагіна ў руках, правей - фігура партызана з ручным кулямётам Дзегцярова. Справа ад фігур - адзін пад адным гады "1944" і "2024", вышэй - выява салюту. У ніжняй частцы - ордэн Айчыннай вайны залацістага колеру, размешчаны на вянку з дубовага лісця.
 
На адваротным баку медаля - надпіс "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", вакол якога - лаўровы паўвянок, абвіты стужкай, а на ім - пяціканцовая зорка залацістага колеру.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароджваць медалём будуць таксама ваеннаслужачых Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.