Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // АДНО АКНО // Парадак абскарджання адміністратыўных рашэнняў. Падача адміністрацыйнай скаргі

Парадак абскарджання адміністратыўных рашэнняў. Падача адміністрацыйнай скаргі

ПАРАДАК АБСКАРДЖАННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА РАШЭННЯ.ПАДАЧА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ СКАРГІ.


 

Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"


Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння


1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.


2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу).


3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.


Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі


1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.


2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).


Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі


1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.


2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:

  • найменне органа, які разглядае скаргу;
  • звесткі аб зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншая, - асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу): прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) - для грамадзяніна;
  • найменне і месца знаходжання - для юрыдычнай асобы;
  • найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца;
  • сутнасць адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца;
  • падставы, па якіх асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца, неправамерным;
  • патрабаванні асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу;пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
  • подпіс грамадзяніна, або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, або подпіс прадстаўніка асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу.
3. Адміністрацыйная скарга ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг з выкарыстаннем сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым частцы першай пункта 6 артыкула 14 гэтага Закона. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім-восьмым пункта 2 гэтага артыкула. У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, што дадаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.


Артыкул 33. Рэгістрацыя адміністрацыйных скаргаў


1. Адміністрацыйныя скаргі падлягаюць рэгістрацыі ў дзень іх падачы.


2. Адміністрацыйныя скаргі, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы наступны за ім працоўны дзень.


Артыкул 34. Пакіненне адміністрацыйнай скаргі без разгляду


1. Адміністрацыйная скарга пакідаецца без разгляду на працягу трох працоўных дзён з дня яе рэгістрацыі ў выпадку, калі: разгляд адміністрацыйнай скаргі не адносіцца да кампетэнцыі дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;адміністрацыйная скарга пададзена неўпаўнаважанай асобай; адміністрацыйная скарга пададзена пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну і не змяшчае хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну.


2. Адміністрацыйная скарга на працягу трох працоўных дзён з дня яе рэгістрацыі можа быць пакінута без разгляду ў выпадку, калі: не выкананы патрабаванні да зместу адміністрацыйнай скаргі; у органе, які разглядае скаргу, ужо ёсць рашэнне па гэтай адміністрацыйнай скарзе.


3. У выпадку пакідання адміністрацыйнай скаргі без разгляду асобе, якая падала адміністрацыйную скаргу, вяртаюцца дакументы і (або) звесткі, прадстаўленыя разам з адміністрацыйнай скаргай, за выключэннем выпадкаў падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме.


4. Пасля ўстаранення недахопаў, якія з'явіліся прычынай пакідання адміністрацыйнай скаргі без разгляду, адміністрацыйная скарга можа быць зноў пададзена ў орган, які разглядае скаргу.