Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Культовое зодчество
22/05/2014 08:05


Месцазнаходжанне:
в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раена.

Пабудавана ў другой палове  XVIII ст.   Царква  выканана з дрэва на месцы драўлянага храма 1637 года, узведзенага на фундацыі мсціслаўскага ваяводы Георгія Сапегі.

Архітэктура храма  вызначаецца прастатой і лаканічнасцю, рысамі народнага драўлянага дойлідства. Мае традыцыйную для праваслаўных храмаў аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю.

У  1879 годзе  у  царкве  быў  пабудаваны трох’ярусны  іканастас, які  ўпрыгожвалі  7  абразоў  старадаўняга  і  5  абразоў  больш  позняга пісьма.  Ёсць меркаванні,  што  выкананы  яны  былі  мясцовымі  майстрамі. Жыхарамі  вёскі ўшаноўваецца  цудатворны абраз «Маці Божая». Мясцовая  легенда  расказвае,  нібыта  абраз  з’явіўся  на  камні,  што  ляжаў  каля  прыдарожнага  крыжа  па  дарозе  Падлессе–Зарытава.  Знайшла  яго  сляпая  ад  нараджэння  дзяўчына.  Камень,   нібыта надзелены звышнатуральнымі, лекавымі ўласцівасцямі, мае  сваю  доўгую, міфічную  гісторыю.  На  сённяшні  дзень  ён  захоўваецца  пад  алтаром царквы.

22/05/2014 08:05

Месцазнаходжанне:
в. Крывошын Ляхавіцкага раена.

Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі і мае «2» катэгорыю каштоўнасці.

Пабудавана ў 1740 годзе з цэглы як касцел,  у 1864-1866 гг. перабудавана пад царкву. Царква – помнік архітэктуры . З перабудовай касцела ў праваслаўную царкву інжынер Нектар’еўскі надаў яго архітэктуры рысы пашыранага ў той час рэтраспектыўна-рускага стылю. Над галоўным фасадам узведзены васьмігранная шатровая званіца і два бакавыя драўляныя граневыя барабаны  са сферычнымі купаламі і макаўкамі ў завяршэнні.  У дэкоры экстэр’ера выкарыстаны характэрныя для старажытнарускага культавага дойлідства кілепадобныя аркі, надваконныя броўкі, макаўкі, аркатурныя і  зубчастыя фрызы, крыжы-нішы. У асноўным перароблены галоўны і бакавыя фасады: з’явіліся кілепадобныя ліштвы арачных аконных праемаў, зубчастыя фрызы, нішы-крыжы, круглыя разеткі.

22/05/2014 08:05


Месцазнаходжанне:
в. Востраў Ляхавіцкага раена.

Пабудавана ў 1910 г. з дрэва на месцы храма XVIII стагоддзя, фундаванага ўладальнікамі маентка Баканоўскімі.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашаны прасторава развітай і сілуэтна стракатай аб’емна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць вертыкальна вытанчаная двух’ярусная званіца, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацер званіцы, самкнуты купал васьміграннага светлавога барабана малітоўнай залы, вальмавы дах апсіды, паўвальмавыя дахі трох уваходных рундукоў завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі і макаўкамі. На фоне чырвоных фасадаў вылучаюцца пабеленыя разныя ліштвы прамавугольных аконных праемаў, вуглавыя лапаткі.

22/05/2014 08:05


Месцазнаходжанне:
в. Дарава Ляхавіцкага раена.

Пабудаваны ля шашы Баранавічы–Ляхавічы ў 1926-1938 гг. з цэглы.

Твор архітэктуры гістарызму. Будынак вырашаны ў плане ў форме лацінскага крыжа: працяглы аб’ем малітоўнай залы, завешаны пяціграннай апсідай, перакрыжаваны крыламі трансепта. Да фасада далучана трох’ярусная шатровая вежа-званіца.

22/05/2014 08:05

Месцазнаходжанне:
в. Ліпск Ляхавіцкага раена.

Уласнік: касцельны камітэт.

Уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі і мае «2» катэгорыю каштоўнасці. Пабудаваны ў 1910 годзе з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М. Каладзея. Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барокка, класіцызму, асобныя элементы ракако.

22/05/2014 08:05


Месцазнаходжанне: в. Мядведзічы Ляхавіцкага раена.

Касцел пабудаваны ў цэнтры вескі ў 1908 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара С. Шылера за кошт парафіян і намаганнямі ксянзоў Герасімовіча і К. Ваньковіча. У 1910 годзе асвячоны біскупам Янам Цеплякам.

Першы мураваны касцел тут заснаваны да 1483 года Новы храм  (1545 г.) разбураны і абрабаваны ў час аднаго з татарскіх набегаў. У 1645 годзе пабудаваны драўляны храм віленскім біскупам Ю. Радзівілам. Помнік архітэктуры неабарока. У 1866 годзе касцел закрыты. Набажэнствы адноўлены ў 1905 годзе, але на гэты час касцел струхнеў, апошняя імша адбылася 15 жніўня 1906 года. Новы мураваны касцел у неабарочным стылі быў адбудаваны ў 1908 годзе.

22/05/2014 08:05


Месцазнаходжанне:
в. Сваяцічы Ляхавіцкага раена.

Касцел пабудаваны ў 1825 годзе з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П.Х. Айгнера на сродкі ўладальніцы маентка графіні С. Чапскай насупраць палаца (не захаваўся).

У 1864 годзе парафія скасавана, касцел перароблены пад праваслаўную царкву. З 1920-х гг. вернуты католікам. Помнік архітэктуры ампіру. Перад храмам пастаўлена мураваная званіца аналагічнай архітэктурна-стылевай трактоўкі.

К списку новостей