Месцазнаходжанне: в. Мядведзічы Ляхавіцкага раена.
Касцел пабудаваны ў цэнтры вескі ў 1908 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара С. Шылера за кошт парафіян і намаганнямі ксянзоў Герасімовіча і К. Ваньковіча. У 1910 годзе асвячоны біскупам Янам Цеплякам.
Першы мураваны касцел тут заснаваны да 1483 года Новы храм (1545 г.) разбураны і абрабаваны ў час аднаго з татарскіх набегаў. У 1645 годзе пабудаваны драўляны храм віленскім біскупам Ю. Радзівілам. Помнік архітэктуры неабарока. У 1866 годзе касцел закрыты. Набажэнствы адноўлены ў 1905 годзе, але на гэты час касцел струхнеў, апошняя імша адбылася 15 жніўня 1906 года. Новы мураваны касцел у неабарочным стылі быў адбудаваны ў 1908 годзе.