
Месцазнаходжанне: в. Дарава Ляхавіцкага раена.
Пабудаваны ля шашы Баранавічы–Ляхавічы ў 1926-1938 гг. з цэглы.
Твор архітэктуры гістарызму. Будынак вырашаны ў плане ў форме лацінскага крыжа: працяглы аб’ем малітоўнай залы, завешаны пяціграннай апсідай, перакрыжаваны крыламі трансепта. Да фасада далучана трох’ярусная шатровая вежа-званіца.