Месцазнаходжанне: в. Крывошын Ляхавіцкага раена.
Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі і мае «2» катэгорыю каштоўнасці.
Пабудавана ў 1740 годзе з цэглы як касцел, у 1864-1866 гг. перабудавана пад царкву. Царква – помнік архітэктуры . З перабудовай касцела ў праваслаўную царкву інжынер Нектар’еўскі надаў яго архітэктуры рысы пашыранага ў той час рэтраспектыўна-рускага стылю. Над галоўным фасадам узведзены васьмігранная шатровая званіца і два бакавыя драўляныя граневыя барабаны са сферычнымі купаламі і макаўкамі ў завяршэнні. У дэкоры экстэр’ера выкарыстаны характэрныя для старажытнарускага культавага дойлідства кілепадобныя аркі, надваконныя броўкі, макаўкі, аркатурныя і зубчастыя фрызы, крыжы-нішы. У асноўным перароблены галоўны і бакавыя фасады: з’явіліся кілепадобныя ліштвы арачных аконных праемаў, зубчастыя фрызы, нішы-крыжы, круглыя разеткі.