Ляховичский районный исполнительный комитет

Ляховичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Дворцово-парковые комплексы

Палаца-паркавы комплекс у в.Нача

11/06/2014 07:47


Месцазнаходжанне:
в. Нача Ляхавіцкага раена.

Уласнік: Дзяржаўнае прадпрыемства «Нача».

Кантактны тэл.: 8 (0162) 5 25 05.

Комплекс былой сядзібы 1810-1815 гг. у в. Нача ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае «2» катэгорыю каштоўнасці.

Сядзіба закладзена Міхаілам Чарноцкім на роўнай левай тэрасе р. Нача ў 1810-1815 гг. на плошчы болей 20 га. Палац, заснаваны Міхаілам Чарноцкім, існаваў у нязменным выглядзе да 1905 г.  У 1905-1910 гг. сядзіба была перапланавана Казімірам Чарноцкім (архітэктар А. Кржыжаноўскі). Спачатку палац выглядаў наступным чынам: будынак у плане меў прамавугольную форму, з высокімі вокнамі, быў накрыты гладкім чатырохсхільным дахам. Перабудова палаца і двара па новым праекце заключалася ў падвышэнні бакавых крылаў да вышыні цэнтральнай часткі будынка, замена даху на гладкі двухсхільны. Такім чынам, былі падвышаны нізкія пакоі, вокны якіх атрымалі добрую мастацкую аздобу. Акрамя таго, былі дабудаваны вялікія тэрасы, гаспадарчыя і службовыя памяшканні.

Адначасова з узвядзеннем палаца быў закладзены невялікі пейзажны парк плошчай некалькі гектараў. Большасць дрэў была лісцевых парод, аднак сустракаліся елкі і сосны. З заходняга боку ансамбля цягнулася другая алея, абсаджаная таксама таполямі. У межах гэтай часткі парка стаяў круглы каменны стол на нізкай падстаўцы. На ўсходняй ускраіне кампазіцыя ў выглядзе дравеснай клумбы ў дыяметры 7 м., якую лічаць сонечным гадзіннікам.

Апошні раз рэканструкцыя сядзібы праводзілася Жыгімонтам Чарноцкім у 1930-я гг.

Сення сядзіба патрабуе рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ. У комплексе захаваліся сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки