Ляховичский районный исполнительный комитет

Ляховичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Дворцово-парковые комплексы

Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў у в.Грушаўка

11/06/2014 07:55


Месцазнаходжанне:
в. Грушаўка Ляхавіцкага раена.

Кантактны тэл.: 8 (01633) 2 13 06 –   аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама. 

Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае «2» катэгорыю каштоўнасці.

Маёнтак Грушаўка вядомы з XVI стагоддзя як уласнасць Радзівілаў.  У канцы XVII стагоддзя польскі кароль Ян ІІІ Сабескі падараваў маёнтак кракаўскаму рыцару Міхаілу Рэйтану. Род Рэйтанаў перасяліўся ў Рэч Паспалітую каля 1600 года і раздзяліўся на дзве галіны, адна з якіх пачала жыць на тэрыторыі Беларусі. Грушаўка больш за 200 год была галоўнай рэзідэнцыяй Рэйтанаў.

У 1705 годзе маёнтак Грушаўка адышоў у спадчыну малалетнему сыну Міхаіла Дамініку. Дамінікам быў закладзены мураваны палац у стылі класіцызму. Грушаўскі двор, вядомы з акварэлі Н. Орды, уключаў у сябе сядзібны дом і дзве афіцыны. Адным з пяці сыноў Дамініка быў Тадэвуш Рэйтан, вядомы пасол Навагрудскай зямлі  на Варшаўскі сейм 1773 года, дзе вырашалася пытанне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Разам з паплечнікамі ён спрабаваў недапусціць падзелу сваёй Радзімы.  Варшаўскі сейм скончыўся ўзгадненнем падзелу Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Рэйтан вярнуўся ў Грушаўку. Астатнія  гады свайго жыцця ен правёў у афіцыне, дзе размяшчаўся сямейны архіў.

Апошнімі ўласнікамі Грушаўкі былі Юзаф і Аліна Рэйтаны. Дбайныя гаспадары мадэрнізавалі сядзібу. Мураваны дом, пабудаваны Дамінікам, быў знесены і на яго месцы ўзведзены драўляны дом у стылі мадэрн, які захаваўся да сучаснасці. Ён у’яўляе сабой прамавугольны аб’ем, спачатку  крыты гонтавым дахам. Пакоі і залы дома былі аздоблены размалёўкай, разьбой, цудоўнымі па хараству грубкамі з голанскіх кафлін Эрнста Тэльхерта. Дом меў вадаправод, ванну, каналізацыю і электрычнасць. Энергічным сямействам былі пабудаваны новыя стайні і корпус спіртапрыёмніка.

Юзаф Рэйтан памёр раптоўна ў 1910 годзе, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў. Сядзіба Грушаўка перайшла ва ўласнасць Грабоўскіх. Стары Грабоўскі перапісаў маёнтак непаўналетняму сыну Аляксандру. Грабоўскія перасяліліся ў Грушаўку. Дбаннем  Грабоўскага на месцы смерці Юзафа Рэйтана была пабудавана капліца ў неагатычным стылі.

У час першай сусветнай вайны агонь ад выбухнуўшага снарада знішчыў архіў рода Рэйтанаў, які захоўваўся ў “мураванцы” Тадэвуша Рэйтана. Пасля кастрычнічкай рэвалюцыі і ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна маёнтак быў  рэквізаваны, Грабоўскія і Аліна вымушаны былі бегчы ад бальшавіцкай улады. Салдатамі Чырвонай арміі было разбурана і знішчана унутранае аздабленне дома, разрабавана гаспадарка сядзібы. З  падпісаннем Рыжскага мірнага дагавору ў 1921 годзе Грабоўскія вярнуліся назад у Грушаўку. У 1939 годзе пасля пачатку Першай сусветнай вайны і ўсталявання савецкай улады ў Заходняй Беларусі маёнтак зноў апынуўся ў руках бальшавікоў. Стары Грабоўскі памёр у 1939 годзе сваёй смерцю, яго сына Аляксандра арыштавалі і хутчэй за ўсё расстралялі. Старую Аліну выслалі  ў Сібір. Польскі Чырвоны Крыж дабіўся яе перасялення ў Варшаву, па дарозе назад жанчына захварэла і памерла.

Грушаўка страціла сваіх гаспадароў. На тэрыторыі комплекса ў розны перыяд размяшчаліся клуб, Дзяржаўная стайня. Сядзібны дом адводзіўся пад кватэры для жыхароў вёскі.

Да сучаснасці сядзіба захавалася ў разбураным выглядзе. Комплекс уключае будынкі сядзібнага дома, дзве стайні, два флігелі, спіртапрыемнік, капліцу, рэшткі аранжарэі, вінакурні  і лядоўні.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки