Ляховичский районный исполнительный комитет

Ляховичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Дворцово-парковые комплексы

Палаца-паркавы комплекс «Савейкі»

11/06/2014 07:32


Месцазнаходжанне:
в. Савейкі Ляхавіцкага раена.

Уласнік: сумеснае закрытае акцыянернае таварыства  «ЛадаГарант» г. Мінск.

Кантактны тэл.: 8 (0172) 20-40-38.

Парк «Савейкі» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У 1860 годзе Савейкі набыў маер у адстаўцы Гектар Банавентуравіч Навіцкі. У гэты час да маентка адносіліся фальварак Заполле і вескі Лапацічы, Гайнінцы, Гайнін, Тальмінавічы, Мядзведзічы, Куршынавічы. Усей зямлі налічвалася 17561 дзесяціна, 1857 саж. Дзейнічалі мылаварны, свячны, вінакурны, шкіпідарны заводы, смалакурня, бровар, два вадзяныя млыны, тры карчмы.

Апошнімі ўладальнікамі Савеек роду Навіцкіх былі Тэафіл і Андрэй Навіцкія.

Цэнтрам кампазіцыі палаца-паркавага ансамбля з’яўляецца мураваны палац. Дата ўзвядзення палаца дакладна невядомая, хоць на падмурку значыцца 1901 год. Верагодна, палац быў узведзены адначасова з закладкай парку ў 1850-я гады, а дата на падмурку нанесена ў перыяд рэканструкцыі будынка. У другую сусветную вайну палац гарэў. У 1959 годзе каробка была адноўлена і будынак прыстасаваны пад санаторны корпус.

Паводле апісання А.Т. Федарука, парк належыць да тыпу пейзажных перыяду рамантызму. Ен захаваў у асноўным элементы колішняй кампазіцыі. Яго парадная частка мае сіметрычную планіроўку. Уязная алея, абсаджаная елкамі і кленамі, даўжыней больш за 450 м перасякаецца з папярочнай алеяй сядзібы і выходзіць на вялікі роўны парадны партэр. За палацам размешчана пейзажная частка парку, якая завяршаецца сажалкай з выспамі. Уздоўж кампазіцыйнай восі чаргуюцца невялікія паляны і групы дрэў, пераважна ліпаў і кленаў. У большасці груп дамінуючым відам застаецца лістоўніца.

Паўднева-заходняя частка парку складаецца з трох сажалак рознай велічыні і формы з кароткімі каналамі і дамбамі. Усе сажалкі злучаюцца праз канал з партэрным вадаемам. Кампазіцыя з сажалакамі, створаная ў рамантычнай традыцыі, з’яўляецца найбольш лірычным месцам парку. Яе галоўным элементам быў востраў з мураванай альтанкай (не захавалася), да якой веў перакідны масток (адноўлены ў 1999 годзе з дрэва).

На папярочнай алеі сядзібы насупраць става размешчаны будынак вінакурні.

У пасляваенны перыяд у сядзібным комплексе размяшчаўся санаторый, пасля амбулаторыя. У 2013 годзе ў выніку трох аўкцыенаў комплекс «Савейкі»  набыты сумесным закрытым акцыянерным таварыствам “ЛадаГарант”.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки